21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у Міхалёўскай сярэдняй школе праходзіла акцыя “Гаворым па-беларуску”, а таксама мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мове.
Адно з іх “Ці ведаешь ты сваю мову?” праводзілася ў форме гульні-віктарыны. Удзельнікам каманд прапаноўваліся цікавыя заданні: растлумачыць сэнс фразеалагізмаў, перакласці словы з рускай мовы, разгадванне загадак, пазнаць слова па лексічным значэнні і інш.
Мерапрыемства спрыяла ўзбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню цікавасці да роднай мовы, культуры маўлення.


